ВІНШУЕМ З ПАСПЯХОВАЙ АБАРОНАЙ!

31 студзеня на пасяджэнні Савета Д 01.42.04 па абароне дысертацыі пры дзяржаўнай навуковай установе “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” адбылася паспяховая абарона доктарскай дысертацыі дацэнта кафедры беларускай літаратуры Мельнікавай Анжэлы Мікалаеўны “Канцэптуалізацыя нацыянальнага ў беларускай прозе першай трэці ХХ стагоддзя” па спецыяльнасці 10.01.01 – беларуская літаратура.

Рэктарат, супрацоўнікі і выкладчыкі ўніверсітэта і філалагічнага факультэта  віншуюць Анжэлу Мікалаеўну і жадаюць ёй поспехаў!

 n196-9-%281%29