100 ГАДОЎ РАСIЙСКАЙ РЭВАЛЮЦЫI 1917 г.

У бягучым годзе спаўняецца 100 гадоў Расійскай рэвалюцыі 1917 г. Да гэтай даты прымеркаваны шматлікія навуковыя канферэнцыі. Адна з іх — «Расія і Беларусь на гістарычным перакрыжаванні, 1917 – 1922 гг.» адбылася 19-21 кастрычніка ў Смаленскім дзяржаўным універсітэце. Сярод удзельнікаў канферэнцыі была дэлегацыя ГДУ імя Ф. Скарыны ў складзе прафесароў кафедры ўсеагульнай гісторыі Р.Р. Лазько і М.М. Мязгі, дацэнта той жа кафедры А.М. Дуброўка, дацэнта кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыпін С.Ф. Верамеева.

Разам з даследчыкамі з іншых навучальных і навуковых устаноў Беларусі і Расіі яны прынялі ўдзел у абмеркаванні гістарычных праблем, звязаных з асаблівасцямі рэвалюцыйнага працэса 1917-1922 гг. на Беларусі, са зменамі міжнароднай сітуацыі ва Усходняй Еўропе ў выніку рэвалюцыі. Цікавым было знаёмства са старажытным Смаленскам, горадам, у якім менавіта ў рэвалюцыйныя гады адбылося абвяшчэнне БССР. У ходзе размовы дэкана гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны М.М. Мязгі з прарэктарам СмалДУ, доктарам гістарычных навук Я.В. Кодзіным была выказана зацікаўленасць у працягу пачаўшагася ў мінулым годзе супрацоўніцтва.

img_0608

img_0615