ГДУ наведаюць прадстаўнікі Ягелонскага ўніверсітэта

У сакавіку дэкан гістарычнага факультэта ГДУ Мікалай Мязга ў складзе дэлегацыі здзейсніў паездку ў Польшчу. У Кракаве, старажытнай сталіцы Польшчы, знаходзіцца Ягелонскі ўніверсітэт, у якім навучаўся на факультэце вольных мастацтваў і атрымаў ступень бакалаўра беларускі асветнік і ўсходнеславянскі першадрукар Францыск Скарына. Падчас візіту адбыліся плённыя перамовы Мікалая Мязгі з прадэканам Ягелонскага ўніверсітэта Юдытай Радзіньскай-Новак. Была ваказана ўзаемная зацікаўленасць у акадэмічных абменах, навуковых стажыроўках, сумесных навуковых даследаваннях.

Быў падрыхтаваны праект пагаднення аб супрацоўніцтве паміж дзвюма ўніверсітэтамі. У хуткім часе дагавор быў падпісаны і ўступіў у дзеянне.

19–21 кастрычніка ў ГДУ праходзіць Рэспубліканскі форум “Скарына і наш час”, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Сімвалічна, што сярод гасцей форуму чакаюцца і прадстаўнікі Ягелонскага ўніверсітэта, які адыграў далёка не апошнюю ролю ў станаўленні Ф. Скарыны як гуманіста. Новыя кантакты паміж прадстаўнікамі Гомельскага і Кракаўскага ўніверсітэтаў, якія аб’ядноўвае імя Ф. Скарыны, дазволяць акрэсліць далейшыя шляхі супрацоўніцтва.

 dscn2658

dscn2659