Студэнцкі клуб распачаў творчы сезон!

Творчы сезон 2017/2018 вучэбнага года адкрыўся спектаклем “Люцікі-кветачкі” у выкананні народнага студэнцкага тэатра “Зеркало”. Аўтар пьесы – Г. Марчук, рэжысёр пастаноўкі — Валянціна Вароніна.

Камедыя “Люцікі-кветачкі” – гэта гісторыя дзвюх сем’яў і іх малой радзімы – вескі Любімаўка. У веску з горада да сваіх родных вяртаюцца студэнты Кацярына і Дзмітрый. Дзяўчына цяжарная, хлопец перажывае, што адштурхнуў яе, калі даведаўся пра дзіця і мусіць вымаліць прабачэнне. У той жа час іх бацькі, якія сябравалі шмат гадоў, свараца з-за невялікага кавалка зямлі на агародзе. За ўсім гэтым непрыкметна назірае бабуля Кацярыны – адзіная падтрымка дзяўчынкі ў складанай сітуацыі.

Узнятыя ў камедыі тэмы актуальныя і злабадзённыя. Каханне і уменне пачуць, зразумець адзін аднаго, годнасць і чалавечая зайздрасць, межы ўласных і чужых інтарэсаў. Напрыканцы дзеяння, калі Кацярына і Дзмітрый памірыліся і вырашылі ажаніцца, а іх бацькі закапалі сякеру вайны, аўтар ставіць перад гледачамі іншае пытанне — прафесійнай самарэалізацыі.

Сучасны, моладзевы матэрыял зацікавіў студэнтаў, не пакінуў іх абыякавымі, спектакль атрымаўся своечасовым.

Сярод маладых акцёраў – студэнты і выпускнікі нашай ВНУ. Разам з іх нязменным рэжысерам Валянцінай Варонінай яны спадзяюцца, што “Люцікі-кветачкі” яшчэ не аднойчы з поспехам будуць ісці на сцэне ГДУ. А удзячныя гледачы дзякуюць калектыву народнага тэатра “Зеркало” за прыемна праведзены  час.

Кацярына КАВАЛЕНКА

Фота У. Чысціка

dsc_6539

dsc_6429

dsc_6432

dsc_6434

dsc_6438

dsc_6446

dsc_6457

dsc_6473

dsc_6478

dsc_6502

dsc_6512

dsc_6518

dsc_6522

dsc_6532

dsc_6537