Старажытная і навейшая гісторыя Гомеля ў сучасных даследаваннях

На базе кафедры гісторыі Беларусі адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Гомель: старонкі гісторыі”, прысвечаная святкаванню 875-гадовага згадвання Гомеля ў летапісах.

На навуковым форуме былі прадстаўлены даклады, якія пашырылі ўяўленні як пра старажытны перыяд у развіцці горада над Сожам, так і гісторыка-культурныя падзеі ХХ стагоддзя. Прысутныя з цікавасцю выслухалі выступленні выкладчыкаў кафедры гісторыі Беларусі – дацэнтаў В.П. Пічукова, В.А. Міхедзька, старшых выкладчыкаў В.М. Сідарэнка, Н.В. Корнікавай і іншых.

У праграме канферэнцыі знайшлі месца і паведамленні, падрыхтаваныя выкладчыкамі кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін прафесарам, д.г.н. А.А. Макушнікавым, загадчыкам кафедры, к.г.н. Г.А. Аляксейчанка.

Аксана ЯШЧАНКА,

загадчык кафедры гісторыі Беларусі

 img_4998

img_4936

img_4930