У добры шлях, дарагія выпускнікі!

Прайшла абарона дыпломаў, здадзены дзяржаўныя экзамены –  наступіў доўгачаканы і хвалюючы момант развітання з універсітэтам. Выпускнікі ўжо могуць сказаць роднай ВНУ, якая дала пуцёўку ў самастойнае жыццё, словы падзякі. Пачуццё радасці, бо мэта дасягнута – вышэйшая адукацыя атрымана, змешваецца з лёгкім сумам растання з любімымі выкладчыкамі і аднакурснікамі.

30 чэрвеня ў актавай зале ўніверсітэта прайшло ўрачыстае ўручэнне дыпломаў з адзнакай выпускнікам усіх факультэтаў. У 2017 годзе ў ГДУ імя Ф. Скарыны падрыхтаваны 2610 спецыялістаў дзённай і завочнай форм навучання. З іх чырвоныя дыпломы атрымалі 137 чалавек. Сярод замежных студэнтаў – 229 выпускнікоў. Гэта грамадзяне Кітая, Емена, Ірака, Украіны, Туркменіі, Азербайджана, Кіргізіі і Расіі. Выпускніца юрыдычнага факультэта Гавхер Назарава і выпускніца факультэта замежных моў Мержэн Чарыева атрымалі дыпломы выдатнікаў.

Павіншаваць юнакоў і дзяўчат са знамянальнай падзеяй прыйшлі прадстаўнікі рэктарата, выкладчыкі, бацькі. Віноўнікі ўрачыстасці пачулі пажаданні поспехаў, мудрыя словы наказу перад самастойнай працоўнай дарогай ад рэктара ўніверсітэта С.А. Хахомова, дэканаў. Уручаючы выдатнікам дыпломы, а бацькам падзячныя лісты, Сяргей Анатольевіч пажадаў маладым людзям, каб яны заўсёды памяталі родную ВНУ, дзе яны атрымалі не толькі трывалыя веды, але і развілі свае навуковыя, творчыя таленты: “Я ўпэўнены, што званне выпускніка Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, вы з павагай і гонарам будзеце несці на працягу ўсяго свайго жыцця”.

Многія замежныя студэнты вернуцца на радзіму з запаветнымі дыпломамі магістра, таксама атрыманымі з рук рэктара.

Свае творчыя віншаванні выпускнікам 2017 года прадставілі салісты і калектывы студэнцкага клуба ўніверсітэта.

Яна ВАСІЛЕНКА

Фота Уладзіміра Чысціка

dsc_4414

dsc_4067

dsc_4072

dsc_4108

dsc_4150

dsc_4185

dsc_4190

dsc_4195

dsc_4241

dsc_4279

dsc_4306

dsc_4353

dsc_4359

dsc_4383

dsc_4404